Лядовы палац спорту (Баранавічы)
Лядовы палац спорту — спарткомплекс у горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці Беларусі. Уведзены ў эксплуатацыю 29 снежня 2009 года. Асноўнае прызначэнне —правядзенне матчаў па хакею з шайбай. Акрамя гэтага прадугледжваецца магчымасць трансфармацыі лядовай арэны ў пляцоўку для ігравых відаў спорту, спартыўных адзінаборстваў, цяжкай атлетыкі, гімнастыкі, боксу. Арэна мае абсталяванне для правядзення канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. У вольны ад спартыўных мерапрыемстваў час лядовая пляцоўка задзейнічана для масавага катання на каньках. У Лядовым палацы размешчаны залы для заняткаў рознымі відамі спорту, трэнажорная і танцавальна-харэаграфічная залы, зала мастацкай гімнастыкі і акрабатыкі, месцы для актыўнага адпачынку.
Read article
Nearby Places

Касцёл Маці Божай Фацімскай (Баранавічы)

Пакроўскі сабор (Баранавічы)
Анісімавічы (Баранавіцкі раён)
былая вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Баранавічы-Паўночныя

Востраў Закаханых (Баранавічы)
Свята-Георгіеўская царква (Баранавічы)
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага
Баранавічы (Баранавіцкі раён)